Пасля перамір’я ва Украіне Пуцін кіне войска да межаў НАТА і ў Беларусь — BILD

Похороны российских солдат

Пуцін стане яшчэ больш небяспечным, калі вайна ва Украіне скончыцца, лічаць заходнія спецслужбы / Reuters

У выпадку перамір’я паміж Украінай і Расіяй заходнія разведкі баяцца хуткай перакідкі расійскіх войскаў з Украіны да межаў Фінляндыі і Нарвегіі, а таксама да краін Балтыі і ў Беларусь, на мяжу з Польшчай. Пра гэта піша BILD.

"У выпадку заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне пагроза для нас павялічыцца", — заявіў міністр абароны Эстоніі Ханна Певкур у размове з BILD.

Паводле Певкура, каля 800 тысяч расійскіх вайскоўцаў у выпадку перамір’я не вернуцца дадому, а атрымаюць новыя загады. З ім згодныя і спецслужбы.

Яны мяркуюць, што ўжо існуюць адпаведныя планы, і што за апошнія месяцы Расія падрыхтавала адпаведную інфраструктуру. Аднак рэалізаваць гэтыя планы пакуль перашкаджае вайна ва Украіне.

Крыніца BILD сцвярджае, што калі перамір’е адбудзецца ў бліжэйшы час і Расія будзе ўпэўненая ў яго надзейнасці, яна можа перакінуць войскі ў Беларусь падчас вучэнняў “Захад-2025”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.