Як Лукашэнка падсунуў Стывену Сігалу зялёныя кавуны

Стывен Сігал з няспелымі кавунамі ад Лукашэнкі / БелТА
Беларускі аўтакрат любіць на публіку дэманстраваць, які ён таленавіты і руплівы фермер. І што на яго агародзе расце не толькі гародніна, але і смачныя ягады — кавуны. Вось толькі высветлілася, што яны наўрад ці нармальна даспяваюць.
Смешную гісторыю пра сумнеўную якасць ураджаю з градак Лукашэнкі на стрыме Еўрарадыё расказалі стваральнікі ютуб-шоў "Без ретуши" — фатографы Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў.
“Мы, калі ў Беларусі былі, нам для рэкламнай кампаніі трэба было адзняць акцёра Стывена Сігала. А ён у гэты час быў у Лукашэнкі, які яго маркоўкай карміў. І вось дзень здымак — Сігал ад Лукашэнкі прыязджае з кавунамі і кажа ахоўніку: "Разрэж".
Ахова рэжа, а кавуны — зялёныя.
"Ахове сорамна, яна едзе ў "Еўраопт", купляе іншыя кавуны. Прывезлі, паклалі на стол — яны больш-менш чырвоныя. І ахоўнік дае Сігалу ўжо тое, што не вырошчваў Аляксандр Рыгоравіч.
Нават у ахоўніка спрацаваў страх [што Лукашэнка абразіцца]. А ўяўляеш, што там будзе з людзьмі, якія гэтыя градкі з кавунамі акучвае? Напэўна, таксама бегаюць у крамы, каб падкласці на градку спелы кавун", — пасмяялася Юлія Лейдзік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.