Wildberries будзе браць грошы за пакеты
Wildberries шукае магчымасці зарабіць больш / akket.com
Wildberries уводзіць платныя пакеты з 30 кастрычніка. Заплаціць прыйдзецца ад 17 да 51 капейкі.
Грошы будуць спісваць з карткі, якая прывязаная да асабістага кабінета пакупніка. Маркетплейс тлумачыць новаўвядзенне клопатам аб экалогіі, бо пакеты шматразовыя, а колькасць пластыка трэба скарачаць.
Раней Wildberries спрабаваў зрабіць платным вяртанне тавараў. І пачаў браць за гэта па 3 рублі з кліентаў. Але МАРГ запатрабаваў адмовіцца ад гэтай практыкі пасля шматлікіх скарг на інтэрнэт-краму.