Вызвалілі беларускую палітзняволеную, якая была за кратамі 955 дзён

Міа Міткевіч / Facebook
Вызваленая палітзняволеная Міа Міткевіч, паведамляюць праваабаронцы. Яна была за кратамі са студзеня 2021 года — 955 дзён.
31-гадовая Міткевіч — менеджэрка ў сацыяльна-культурнай сферы ў Мінску, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. У яе быў свой бізнес у сферы кінавытворчасці.
Яе абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы" (прэтэнзіі былі да публікацый восені 2020-га ў сацсетках пра міліцыянераў). У траўні 2021-га Мінскі гарадскі суд асудзіў палітзняволеную да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. "Я ўсяго-толькі хацела выказаць меркаванне і выплюхнуць эмоцыі без якіх-небудзь наступстваў", — казала ў судзе абвінавачаная.
Міа Міткевіч была вызваленая 11 кастрычніка з гомельскай калоніі № 4. Яна цалкам адбыла тэрмін.
У Беларусі застаецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.