Вызваленыя ўкраінскія палонныя пакінулі беларусам расійскія турэмныя робы
Украінскія палонныя выкідаюць расійскія турэмныя робы / Zelenskiy / Official
Вызваленыя 25 траўня ўкраінскія палонныя хутка паскідалі расійскія турэмныя робы. Яны засталіся ў кантэйнерах для смецця на беларускім памежным пераходзе "Новая Гута", дзе праходзіў абмен.
Тут жа і пакеты з ежай "ад Лукашэнкі", на якія беларускія ўлады лепяць "мірнае беларускае неба" з бусламі і чырвона-зялёнай стужкай.
25 траўня Украіна і Расія абмяняліся палоннымі праз Беларусь. Яны перадалі адна адной па 303 чалавекі.
Гэта была апошняя частка абмена палоннымі ў фармаце "1000 на 1000".