Вызвалены палітвязень Алег Чычыкайла
Алег Чычыкайла / spring96.org
Вызвалены палітвязень Алег Чычыкайла. Летась ён быў асуджаны ў Светлагорску на паўтара года калоніі агульнага рэжыму за "абразу Лукашэнкі" і цалкам адбыў тэрмін, паведамляюць праваабаронцы.
Працаўніка "Хімвалакна" Чычыкайлу затрымалі ў траўні 2022-га. З таго часу ён быў за кратамі. У ліпені мінулага года суддзя Галіна Гулевіч адправіла мужчыну ў калонію за каментар, пакінуты ў інтэрнэце. У жніўні беларускія праваабаронцы прызналі Алега Чычыкайлу палітвязнем. Свой тэрмін ён адбываў у ПК-2 Бабруйска.
На сённяшні дзень праваабаронцамі прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі 1483 чалавекі.