Выпускніцу гістфака БДУ асудзілі за "садзейнічанне экстрэмізму"

Рэпрэсіі ў Беларусі

Рэпрэсіі ў Беларусі

29-гадовую выпускніцу гістафака БДУ с Ліды Маргарыту Ясевіч асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за "садзейнічанне экстрымізму",  піша "Наша Ніва".

Падобна, што яе пераслед звязаны са справай Гаюна.

У 2020 годзе Маргарыта зарэгістравала ў Смаленску фірму "ВМ-ТОРГ". Яе сфера дзейнасці — аптовы гандаль мэбляй, бытавымі таварамі, скабянымі, нажавымі і іншымі металічнымі вырабамі.

У апошнія гады дзяўчына жыве ў Самахвалавічах пад Мінскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.