Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую асудзілі на 14 сутак
14 сутак арышту прысудзілі выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Валерыі Крамянеўскай, піша ТГ-канал "Студэнцкая думка".
Як распавядала Еўрарадыё, 23-гадовую дзяўчыну затрымалі 13 жніўня каля суда, дзе адбываецца працэс па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.
Разам з ёй затрымалі 18-гадовую Аляксандру Мішчанка — ёй прысудзілі 30 сутак арышту. Абедзве дзяўчыны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна.