Вярхоўны суд ЗША дазволіў Трампу балатавацца на пасаду прэзідэнта
Дональд Трамп / Mike Segar / Reuters
Вярхоўны суд ЗША забараніў штатам выкрэсліваць імя Дональда Трампа з бюлетэняў на прэзідэнцкіх выбарах.
Рашэнне Вярхоўнага суда абавязковае для выканання па ўсёй краіне.
У снежні 2023-га суд штата Каларада выключыў Трампа з прэзідэнцкай гонкі. Пры гэтым суддзі спасылаліся на артыкул у Канстытуцыі ЗША, які забараняе ўдзельнічаць у выбарах службовым асобам, якія бралі ўдзел у паўстанні ці мяцяжы.
Вярхоўны суд скасаваў гэтае рашэнне, заявіўшы, што адказнасць за выкананне згаданага артыкула Канстытуцыі ляжыць на Кангрэсе ЗША, а не на штатах.