Вядучы бізнес-аналітык EPAM асуджаны на тры гады "хатняй хіміі"

Вядучы бізнес-аналітык EPAM асуджаны на тры гады "хатняй хіміі"

Вядучы бізнес-аналітык EPAM Дзяніс Насура асуджаны на тры гады "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы. Яго крымінальную справу раглядаў суд Заводскага раёна Мінска. Насура быў прызнаны вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх".

Дзяніса Насуру затрымалі ў снежні 2021-га. Спачатку быў адміністрацыйны арышт за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. На "пакаянным відэа", якое з’явілася тады ў праўладных тг-каналах, айцішнік распавёў, што з'яўляецца шматдзетным бацькам (у яго чацвёра дзяцей).

Пасля 13 сутак арышту на Акрэсціна Насура на волю не выйшаў — была распачата крымінальная справа. Яго ўтрымлівалі ў СІЗА №1 у Мінску. У студзені айцішнік быў прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.