Вядучага спецыяліста "Белгазпрамбанка" затрымалі за акцыі пратэсту і каментары
Белгазпрамбанк / Еўрарадыё, архіўнае фота
За акцыі пратэсту і каментары ў Telegram сілавікі затрымалі вядучага спецыяліста "Белгазпрамбанка". У сваім тэлеграм-канале яны абвінавацілі мужчыну ў "сістэматычным распальванні нянавісці ў Сеціве".
З затрыманым запісалі відэа. Работнік банка кажа, што неаднаразова хадзіў на мітынгі, а таксама быў у "дэструктыўных тэлеграм-каналах, у якіх пакідаў паведамленні абразлівага характару супраць дзеючай улады і супрацоўнікаў АМАП. У тым ліку пісаў, што трэба біць АМАП".