Вядоўца "Звычайнай раніцы" атрымлівала дзікпікі ад вядомых беларусаў

Марына Ментусава / асабісты архіў
Вядоўца праграмы "Звычайная раніца" Марына Ментусава атрымлівала дзікпікі ад вядомых у Беларусі мужчын. Пра гэта яна паведаміла ў YouTube-шоу "Гутаркі" з Ідракам Мірзалізадэ і Міхасём Ільіным.
У праграме абмяркоўвалі дзікпікі, якія рассылаў кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак. Ментусава паведаміла, што бачыла здымкі, пра якія ішла гаворка. Таксама яна заявіла, што ў яе "ёсць шмат дзікпікаў ад розных беларускіх вядомых мужчын". Жанчына нават пажартавала, што займаецца каталагізацыяй атрыманых фатаграфій.
У каментары выданню "Зеркало" феміністка адмовілася называць імёны асоб, якія дасылалі ёй дзікпікі. Аднак яна ўдакладніла, што фатаздымкі былі дасланыя не раптоўна, а ў кантэксце папярэдніх зносін.
"З многімі з іх у мяне была нейкая перапіска ці нават прастора для флірту. Яны не з'яўляюцца маімі кіраўнікамі, я з імі ў прынцыпе не працую. Таму такая інфармацыя мяне наогул ніяк не абражае, не раніць, не трыгерыць", — падкрэсліла Ментусава. Разам з тым яна дадала, што "заўсёды падтрымлівае жанчын, для якіх такая інфармацыя вельмі адчувальная і абразлівая".
Калі такія фатаздымкі ёй дасылаюць незнаёмыя людзі, Ментусава іх адразу блакуе ці піша, каб больш такога не рабілі. "Калі б я рабіла публічным кожны такі выпадак і называла імя кожнага чалавека, які дасылаў мне фота чэлеса або рабіў нешта іншае недарэчнае, то, думаю, я б толькі гэтым і займалася. А я не хачу гэтым займацца", — дадала яна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.