Вядомы рэкламіст Аляксандр Васілевіч заключаны пад варту

Аляксандр Васілевіч / press-club.by
Вядомы рэкламіст Аляксандр Васілевіч заключаны пад варту. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова.
"Мера стрымання: заключэнне пад варту. Пры папярэднім крымінальным расследаванні — да 2-х месяцаў, можа быць працягнуты яшчэ на тэрмін да 18 месяцаў. Мера стрымання можа быць змененая. Памятаеце, Саша насіў хадайніцтва па змяненні меры стрымання за Віктара Бабарыкі і адседзеў за гэта 14 сутак. Вось прыкладна так можна будзе пазней насіць і за Сашу ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.