Вядомы беларускі бодзібілдар памёр у 36 гадоў
Ілля Ефімчук / vk.com
Вядомы беларускі бодзібілдар Ілля "Голем" Ефімчук памёр у 36 гадоў. Пра гэта ў Instagram паведаміла яго жонка Ганна. З яе аповеду вынікае, што раніцай 6 верасня ў Іллі спынялася сэрца. На верталёце яго завезлі ў бальніцу. Лекары змагаліся за жыццё некалькі дзён.
Ілля Ефімчук важыў 158 кілаграмаў пры росце 185 сантыметраў. Ён прымаў ежу 7 разоў на дзень, прытрымліваўся дыеты на 16500 калорый.