"Вусы Лукашэнкі" ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі "Вусы Лукашэнкі". Адпаведнае рашэнне 20 верасня прыняў суд Маскоўскага раёна Мінска.
Прычым экстрэмісцкімі былі прызнаныя і Тelegram-канал, і YouTube-канал з гэтай назвай.