Вук Рашавіч можа ачоліць зборную Чарнагорыі па футболе

Вук Рашавіч можа ачоліць зборную Чарнагорыі па футболе

Галоўны трэнер мінскага “Дынама” Вук Рашавіч можа ачоліць зборную Чарнагорыі па футболе, паведамляе Прессбол са спасылкай на спартовыя СМІ. 42-гадовы сербскі спецыяліст павінен паехаць на перамовы ў Чарнагорыю пасля завяршэння сезона ў мінскага “Дынама”.

Вук Рашавіч далучыўся да мінскага “Дынама” ўвосень 2014 года, а ў снежні таго ж года стаў спартовым дырэктарам клуба. Сёлета ў траўні афіцыйна стаў галоўным трэнерам каманды. Пад яго кіраўніцтвам “Дынама” выйшла ў групавы этап Лігі Еўропы і ўжо забяспечыла сабе серабро ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі.

Фота: УЕФА