"Вучыч — прэч": шматтысячныя пратэсты працягваюцца ў Сербіі
Пратэсты ў Белградзе 17 чэрвеня / AP
Шматтысячныя акцыі пратэсты працягваюцца ў Сербіі больш за два месяцы. Пратэстоўцы выходзяць на вуліцы з лозунгамі “Не — гвалту” і "Вучыча — у адстаўку". Нагода — некалькі "шуцінгаў", якія адбыліся ўвесну, а таксама дрэннае, на думку пратэстоўцаў, кіраванне краінай. Яны заклікаюць Аляксандра Вучыча сысці ў адстаўку з пасады прэзідэнта.
У суботу 17 чэрвеня пратэсты працягнуліся: сярод іншага, пратэстоўцы перакрывалі рух на асноўных аўтамагістралях.
Праз масавыя пратэсты Вучыч раней пакінуў пасаду старшыні Сербскай прагрэсіўнай партыі (СПП), якой кіраваў 11 гадоў.