Вучоныя павялічылі мозг мышы пасля ўвядзення ў яго ДНК чалавека
Ці стануць мышы разумнейшымі за людзей? / unsplash.com
Навукоўцы ўкаранілі ўнікальны для чалавека ўчастак ДНК у геном мышэй. У выніку мозг павялічыўся на 6,5% у параўнанні са звычайнымі мышамі. Такі эфект звязаны з паскарэннем дзялення ствалавых клетак, з якіх фармуюцца нейроны. Пра гэта даследаванне напісаў часопіс Nature.
Рост быў асабліва прыкметны ў нейральных ствалавых клетках — з іх пазней фармуюцца нейроны і іншыя клеткі мозгу. У жывёл з чалавечым фрагментам ДНК дзяленне такіх клетак ішло больш актыўна, што прывяло да большай колькасці нейронаў.
Вынікі навуковай працы могуць патлумачыць механізм эвалюцыі чалавечага мозгу і яго адрозненне ад іншых відаў. Гэта можа быць карысна для даследаванняў, якія датычацца неўралогіі і псіхіятрыі.