"Вось вам за ўсё". Мужчына з кійком граміў машыны ў мінскім двары
У мінскім двары на вуліцы Лабанка мужчына з кійком у адной руцэ і пакетам у іншай граміў машыны. Пры гэтым ён нешта гучна крычаў, але разабраць атрымліваецца толькі фразу "Вось вам за ўсё". З гэтымі словамі мужчына разбівае задняе шкло шэрага ўніверсала.
Здарэнне трапіла на відэа:
Відэа: Юрый Даніловіч
Ад відавочцаў, якія паспрабавалі спыніць яго, мужчына пачаў адмахвацца кійком. Але раптоўна павярнуўся да іх спінай і выкінуў спачатку белы пакет, які трымаў у левай руцэ, а пасля і сваю "зброю". Тады людзі, што збегліся на крыкі, змаглі паваліць яго на зямлю і так дачакаліся міліцыі.
Ужо лежачы на зямлі, мужчына працягваў гучна размаўляць і смяяцца. Магчыма, ён быў пад дзеяннем псіхатропных прэпаратаў.