Вольга Чамаданава вяртаецца ў палітыку

Вольга Чамаданава
"Партыяй улады" цяпер кіруе Вольга Чамаданава. Былая прэс-сакратарка МУС была абраная (дакладней — прызначаная) на пасаду на з'ездзе "Белай Русі" ў суботу.
Палітычныя кар'ера Чамаданавай была падобная на знічку: імкліва пачалася, калі тая заявіла пра намер вылучацца ў прэзідэнты і так жа імкліва скончылася, калі яна зняла сваю кандыдатуру. Але, як бачым, на гэтым не скончылася.
Чамаданава падчас працы прэс-сакратаркай МУС вяла тг-канал не ад імя ананімнай прэс-службы, ад пад сваім імём. Пасля забойства Аляксандра Тарайкоўскага на Пушкінскай у Мінску яна заяўляла, што той загінуў "ад выбухоўкі ў руках", хаця відэа пацвярджаюць, што ў таго стрэліў сілавік.
Менавіта падчас яе працы прэс-сакратаркай МУС у тг-каналах сілавікоў пачалі з'яўляцца знятыя пад прымусам відэа затрыманых за палітыку. Восенню 2021-га яга стала галоўным ідэолагам Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.