Віноўніка аварыі, у якой разарвала машыну, пазбавілі правоў кіроўцы
Таксама з нагоды аварыі пачалі крымінальную справу.
Як інфармуе прэс-служба абласной міліцыі, 22-гадовы малады чалавек быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы да лістапада 2015 года. Правы ён страціў за паўторнае кіраванне машынай ў стане алкагольнага ап'янення.
Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 22 жніўня. Аўтамабіль "Аўдзі А8" рухаўся па трасе "Брэст-Дамачава" ў бок абласнога цэнтру. Іншамарка ехала на вялікай хуткасці, і кіроўца пры абгоне не справіўся з кіраваннем. З'ехаўшы з дарогі, аўтамабіль сутыкнуўся з чатырма дрэвамі, ад чаго яго літаральна разарвала на кавалкі.
Кіроўца і 23-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Яшчэ два 21-гадовыя пасажыры былі шпіталізаваныя ў вельмі цяжкім стане.
Фота — realbrest.by