Вінаваты ў трагедыі на мінскай вуліцы Гая не ўсведамляў свае дзеянні

Следчы камітэт паведаміў інфармацыю пра мужчыну, які пазбавіў жыцця сямейную пару на вуліцы Гая ў Мінску і спрабаваў забіць сваю жонку і дваіх малалетніх дзяцей у лістападзе 2014 года. Па звестках слежчых, мужчына не ўсведамляў свае дзеянні ў сувязі са сваім псіхічным станам, адзначае interfax.by. Такія высновы былі зробленыя пасля судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд. Ён мусіць прыняць рашэнне наконт ужывання да мужчыны прымусовых мер бяспекі і лячэння. Увогуле ж дзеянні мужчыны, кажуць следчыя, характарызуюцца як забойства пры абцяжарвальных абставінах.

Нагадаем, што 8 лістапада 2014 года 38-гадовы мужчына на аўтамабілі "Аўдзі А8" сутыкнуўся з аўтамабілем "Аўдзі-100" і пашкодзіў яшчэ некалькі машын, прыпаркаваных уздоўж дарогі. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр Audi 100 загінулі на месцы. Вінаваўца ў аварыі спрабаваў уцячы з месца здарэння ў сподняй вопратцы, аднак яго затрымалі міліцыянты.

Следства выявіла, што перад аўтааварыяй мужчына ў сябе дома параніў нажом сваю жонку, малалетняга сына і дачку. Яны былі шпіталізаваныя.

Мужчына парэзаў уласных дзяцей, збег і зладзіў цяжкую аварыю з ахвярамі