Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Цынцынаці
Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Цынцынаці (ЗША). Пра гэта стала вядома ў сераду напярэдадні яе паядынку з італьянкай Лючыяй Бранцэці. Першапачаткова саперніцай беларускай тэнісісткі ў першым раўндзе мусіла стаць амерыканка Аманда Анісімава, але яна знялася з турніру.
Вікторыя спаслалася на неабходнасць аднавіцца пасля траўмы, якую яна атрымала на турніры ў Таронта.