"Вікіпедыя" лічыць Расію і Беларусь небяспечнымі краінамі для сваіх рэдактараў
Лагатып "Вікіпедыі" / Wikipedia
"Вікіпедыя" дбае пра бяспеку сваіх рэдактараў. Расія і Беларусь не лічацца бяспечнымі краінамі для іх.
Пры стварэнні ўліковага запісу на рускамоўнай старонцы энцыклапедыі з'яўляецца папярэджанне: калі вы знахолдзіцеся ў Расіі ці ў Беларусі, нікнэйм трэба выбраць так, каб праз яго немагчыма было вылічыць асобу рэдактара. Напрыклад, нельга выкарыстоўваць псеўданім, пад якім вы ўжо вядомы на іншых сайтах ці ў сацсетках.
Непрыемна, што на беларускамоўнай старонцы "Вікіпедыі" такога папярэджання няма. То-бок, новых рускамоўных рэдактараў папярэджваюць пра небяспеку, а беларускамоўных — не.
Увесну ў Беларусі паведамлялася пра затрыманне шэрагу аўтараў беларускай Вікіпедыі. Выпадкі затрыманняў здараліся і ў папярэднія гады. Некаторых асобаў нават уносілі ў спісы “экстрымістаў”.