Відэакамеры клуба знялі, як наведвальнік абрабаваў бар
Бармэн ў гэты час назіраў за скандалам у калідоры клуба.
Здарэнне адбылося каля чацвёртай гадзіны раніцы ў нядзелю, 11 траўня. Двое наведвальнікаў магілёўскага начнога клуба — хлопец і дзяўчына пасварыліся ў калідоры. Паглядзець на іх высвятленне адносінаў выйшлі ахоўнікі і бармэн, які пакінуў бар і касу без нагляду.
У гэты час адзін з наведвальнікаў клуба перагнуўся праз барную стойку, залез у касу і забраў адтуль амаль 2,5 мільёна выручкі, піша "Комсомольская правда".
Вярнуўшыся, бармэн адразу заўважыў адсутнасць грошай і выклікаў міліцыю. Вылічыць злачынцу было не цяжка, бо крадзеж ён учыніў пад прыцэлам камераў бяспекі. Па запісах з іх ахоўнікі і міліцыянты высветлілі злачынца. І хаця малады чалавек паспеў сысці з клуба, аднак супрацоўнікі АМАПу і крымінальнага вышуку хутка знайшлі зламысніка.
На хлопца пачалі крымінальную справу за крадзеж. Дарэчы, раней ён ужо быў судзімы за крадзеж і разбой. Цяпер ён можа сесці ў турму яшчэ на 4 гады.
Фота — afisha.ru