Відэа: У Мінску на плошчы Казінца аўтамабіль збіў елку

У мінскім раёне Курасоўшчына сёння адбылося незвычайнае ДТЗ. Красовер SsangYong, за рулём якога быў 42-гадовы мужчына, на плошчы Казінца сутыкнуўся з маршруткай. Як піша onliner.by, у выніку SsangYong вылецеў з праезнай часткі на зялёную зону і ўрэзаўся ў елку, якая там расла. Ад удару дрэва павалілася.

Пры аварыі пацярпелі два чалавекі — кіроўца SsangYong і пасажыр аўтамабіля. Кіроўцу шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі, а яго пасажыра пасля медагляду адпусцілі дадому.

Фота — onliner.by