“Віцебск” выйшаў на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

“Віцебск” выйшаў на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

Тры матчы 6 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 5 траўня. “Віцебск” на сваім полі сціпла перамог “Мінск” і з 11 ачкамі выйшаў на 3 месца ў турнірнай табліцы.

“Гарадзея” разышлася з “Гомелем” з мірам — 0:0, а сталічнае “Тарпеда” саступіла “Промню” — 0:1. “Мінск” і “Гарадзея” цяпер апынуліся на апошніх месцах турнірнай табліцы — яны маюць па 3 ачкі пасля 6 гульняў, “Гомель” займае 14-е месца, “Тарпеда” — 12-е, а “Прамень” размясціўся на 7-м месцы з 7 ачкамі.

Раней у рамках 6 тура згулялі “Слуцк” і “Смалявічы” — 1:0.

Сёння пройдуць наступныя матчы: “Дынама” (Мінск) — “Шахцёр”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Брэст), “Іслач” — “Нёман”. Скончыцца тур у панядзелак, 7 траўня матчам “Дняпро” — БАТЭ.