"Вайна маршрутчыкаў" у Пінску скончылася турмой для кілера і заказчыка

Як піша газета "Вечерний Брест", заказчыку забойства трэба будзе правесці ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму 12 гадоў, выканаўцу — 10. У абодвух канфіскавалі маёмасць, а на карысць пацярпелага спагналі маральную шкоду ў памеры 20 і 15 мільёнаў рублёў адпаведна.



Як паведамляла Еўрарадыё, што няўдалая спроба забойства адбылася сёлета 24 лютага. У "маршрутцы" на кіроўцу напаў адзін з пасажыраў. Невядомы ўдарыў кіроўцу адвёрткай у шыю, аднак рана была не смяротнай. Нападнік паўтарыў удар, але паранены кіроўца аказаў супраціў. Пабачыўшы, што выканаць задуманае не ўдасца, пасажыр збег з месца здарэння. Ужо праз дзесяць хвілін нападніка па прыкметах затрымалі супрацоўнікі Пінскага АМАПу.



Падчас следства 22-гадовы падазраваны прызнаўся, што дзейнічаў "па замове". "Паслугамі" мужчыны скарыстаўся яго знаёмы, 52-гадовы пінскі прадпрымальнік. Ён валодаў фірмай аўтаперавозак, якая канкуравала з фірмай пацярпелага кіроўцы.



Фота — operkor.wordpress.com