Ваявала супраць СССР і Германіі, але не за Беларусь: што такое Армія Краёва
Беларускія ўлады вырашылі абвясціць вайну ўжо памерлым ваярам і знішчаюць помнікі Арміі Краёвай. Што з сябе ўяўляла гэта армія, чые месцы пахавання разбураюцца і чаму раптам рэжым Лукашэнкі зладзіў тут ідэалагічную барацьбу? Еўрарадыё даведалася ў гісторыка Алеся Пашкевіча.
Армія Краёва — ваеннае фармаванне, якое дзейнічала з 1942 да 1945 года на тэрыторыі даваеннай Польшчы.
Еўрарадыё: Адкуль узялася Армія Краёва?
Алесь Пашкевіч: Дзейнасць гэтай падпольнай арміі на нашых землях — вынік таго, што палова заходняй часткі Беларусі перад вайной уваходзіла ў склад польскай дзяржавы. Натуральна, там была польская ўлада, былі людзі, лаяльныя Польшчы, якія жадалі працягу гэтай улады.
Яны былі незадаволеныя тым, што ў 1939 годзе гэта дзяржава перастала існаваць. Яе землі аказаліся падзеленыя паміж нацысцкай Германіяй і сталінскім Савецкім Саюзам. Заходняя Беларусь апынулася пад уладай СССР.
А. П.: Безумоўна, Армія Краёва — гэта была рознабаковая з’ява, супярэчлівая. Яе так трэба і ацэньваць. Нельга сказаць адназначна, што яны былі добрыя ці кепскія. Было ў іх дзейнасці вельмі шмат рознага. Усё залежала ад мясцовых стасункаў, ад пазіцыі камандавання і ўвогуле ад саміх людзей. Заўсёды, калі ёсць чалавек са зброяй, вельмі шмат залежыць ад яго ўласнай пазіцыі.
Паміж беларускім насельніцтвам і польскай уладай не вельмі добра складаліся стасункі ў міжваенныя часы. Асабліва не вельмі добра ў людзей, якія хацелі праводзіць беларускую дзейнасць, былі беларускімі актывістамі. Людзі, якія змагаліся з беларускім рухам перад вайной, шчамілі актывістаў, раптам атрымалі магчымасць прыйсці і звесці з імі рахункі рознымі спосабамі.
А. П.: У цывілізаваным грамадстве прынята, што любыя магілы, каму б яны ні належалі, нельга чапаць і здзекавацца з іх. Таму што з мёртвымі не ваююць. З пункту гледжання маральнага, чалавечага, хрысціянскага — гэта варварства.
Фактычна праз гісторыю паказваюць дулю сучасным людзям. Гэта змаганне з ідэйнымі апанентамі не толькі па-за межамі краіны, але і ўнутры. І тут усё лагічна — сваёй ідэалогіі ў Лукашэнкі стварыць не атрымалася, каб яна брала кагосьці за сэрца, за душу. Таму ўключае грубую сілу.
І гэта не сёння пачалося, не два-тры гады таму. Яшчэ калі Лукашэнка праводзіў рэферэндум у 1996 годзе, ён біў па мове, па сімволіцы, па Дні незалежнасці. Для чаго гэта было? Трэба было проста ўдарыць маральна па апанентах.