Ва Уздзенскім раёне падчас пажару з фермы паспелі вывесці амаль 200 кароў

Ва Уздзенскім раёне падчас пажару з фермы паспелі вывесці амаль 200 кароў

Ва Уздзенскім раёне падчас пажару з малочна-таварнай фермы паспелі вывесці 186 кароў. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны раніцы 28 студзеня ў вёсцы Пырашава. У гэты момант на ферме былі два работнікі, якія самастойна выйшлі з будынка. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, яны разам з работнікамі гаспадаркі эвакуявалі жывёл.

Прэс-служба МНС адзначае, што падчас пажару ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Праводзіцца праверка.