Ва Ушацкім раёне ў аварыі загінулі два чалавекі
Ва Ушацкім раёне ў аварыі загінулі два чалавекі. Каля 9-й гадзіны раніцы ў аўторак там адбылося лабавое сутыкненне легкавіка Renault Sandero і мікрааўтобуса Volkswagen. Як паведамляе віцебскае ДАІ, мяркуецца, што першы аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху пасля таго, як яго вадзіцель не саўладаў з кіраваннем.
Загінулі 56-гадовы кіроўца Renault Sandero і яго 49-гадовая пасажырка.