Ва Украіне затрымалі вядомага беларускага бізнесмена

Як паведамляе "Ежедневник", на радзіме ён кіраваў кампаніяй "Детимаг", браў на рэалізацыю тавар з адтэрміноўкай аплаты, а потым проста знікаў. Змяняў месцазнаходжанне офісу, тэлефоны, не з'яўляўся ў суды, куды звярталіся крэдыторы.



Паводле звестак праваахоўных органаў, апошняй "справай" Святлічнага стала афера з выкарыстаннем дзвюх кампаній, дзе ён лічыўся галоўным бухгалтарам. З рахунку адной з іх, якая займалася пастаўкай будаўнічых матэрыялаў, бізнесмен паспрабаваў прадаць на Беларускай валютна-фондавай біржы 85 млн долараў, а потым іх перавесці на рахунак "Детимага". Аднак планы Сяргея Святлічнага праваліліся, яму давялося хавацца.



Бізнесмена аб'явілі ў міжнародны вышук. Яго знайшлі ў горадзе Шчорс Чарнігаўскай вобласці. Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю зламысніка ў Беларусь.



Святлічнаму інкрымінуецца "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".
 

Фота — Fotolia