Ва Украіне загінуў лідар "прыморскіх партызан", асуджаны на 25 гадоў калоніі
Аляксандр Коўтун (у цэнтры) / ТАСС
Ва Украіне загінуў лідар "прыморскіх партызан" Аляксандр Коўтун, асуджаны на 25 гадоў калоніі за напады на сілавікоў. Ён быў у зняволенні з 2010 года, паведамляе @opsmeddv. Афіцыйна гэта не пацверджана.
Коўтун быў завербаваны "вагнераўцамі" і ваяваў ва Украіне. Яго забілі ў канцы студзеня.
У лютым-чэрвені 2010-га ў Прыморскім краі Расіі група "прыморскіх партызан" нападала на міліцыянераў, былі забітыя і параненыя (на відэа яны сцвярджалі, што дзейнічалі "з ідэйных меркаванняў", караючы сілавікоў за карупцыю і злоўжыванні). Затрымалі іх у пачатку лета. Коўтун быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне, замененае пасля на 25 гадоў калоніі.