Ва Украіне каля мяжы з Беларуссю маланка трапіла ў замініраваны адрэзак дарогі
На месцы здарэння / korosten.today
На поўначы Жытомірскай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Беларуссю маланка трапіла ў замініраваны адрэзак дарогі. Адбылася дэтанацыя, а пасярод дарогі ўтварылася варонка. Як паведамляе zhitomir.info, здарэнне адбылося ўвечары 2 жніўня на дарозе Народзічы — Радча паміж вёскамі Залісся і Грэзля (Карасценьскі раён). Людзей блізка не было, таму ніхто не пацярпеў.
Украіна з мінулага года актыўна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю: будуюцца ўмацаванні, ставяцца міны. Усе дарогі каля мяжы замініраваныя. Міны паставілі нават у лясах. Украінцы, памятаючы пра ўварванне з РБ 24 лютага 2022-га, не выключаюць, што ў будучыні з поўначы можа зноў пагражаць небяспека.
subota.online