Ва Украіне агучаныя жахлівыя выпадкі згвалтавання акупантамі непаўналетніх

Ва Украіне агучаныя жахлівыя выпадкі згвалтавання акупантамі непаўналетніх

Ва Украіне агучаныя жахлівыя выпадкі згвалтавання расійскімі вайскоўцамі непаўналетніх. Пра іх напісала ў Facebook упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава.

У Бучы пад Кіевам 5 расійскіх вайскоўцаў згвалтавалі 14-гадовую дзяўчынку. Цяпер яна цяжарная.

Таксама ў Бучы акупанты згвалтавалі 11-гадовага хлопчыка. Маці прывязалі да крэсла, каб глядзела.

Дзянісава даносіць інфармацыю пра злачынствы расійскіх войскаў ва Украіне да кіраўніцтва ААН, патрабуе правядзення расследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.