Узровень радыяцыі на першым энергаблоку японскай АЭС павялічыўся
Гэта вымусіла спецыялістаў спыніць працы па запампоўцы вады ў басейн вытрымкі рэактара, паведамляе агенцтва Кіодо.
Узровень радыяцыі на першым энергаблоку аварыйнай японскай АЭС "Фукусіма-1" у суботу павялічыўся да 200 мілізівертаў у гадзіну.
Раней у суботу па выніках суботняга брыфінгу японскіх ядзернікаў для спецыялістаў МАГАТЭ паведамлялася, што ў першым рэактары адноўлена электразабеспячэнне ў кантрольным пакоі, свежая вада запампоўваецца ў рэзервуар сістэмы рэгулявання ўзроўня ціску ў корпусе атамнага рэактара замест марской вады, паведамляе РИА Новости.