Узброены напад на банк у Ерэване здзейсніў палкоўнік дарожнай паліцыі

Узброены напад на банк у Ерэване здзейсніў палкоўнік дарожнай паліцыі

Узброены напад на банк у Ерэване здзейсніў палкоўнік дарожнай паліцыі. Даніэл Даніэлян працуе начальнікам цэнтра рэгістрацыі парушэнняў, выяўленых з дапамогай відэазапісу, інфармуе сайт news.am. Паліцэйскі ў цывільным удзень 3 траўня ўварваўся ў памяшканне філіялу аднаго з банкаў. Ён быў узброены нажом, гранатай і стрэльбай. Даніэлян параніў двух супрацоўнікаў службы аховы (пасля яны памерлі), забраў грошы і ўцёк, але быў акружаны аператыўнікамі. Палкоўнік адстрэльваўся і параніў паліцэйскага. Аднак яго ўдалося нейтралізаваць і затрымаць. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Узброены напад на банк у Ерэване здзейсніў палкоўнік дарожнай паліцыі
Фота: news.am