Увечары 13 чэрвеня Іран адказаў на атакі Ізраіля

Атака Ірана на Ізраіль / AP Photo
Увечары 13 чэрвеня Іран адказаў на атакі Ізраіля некалькімі хвалямі балістычных ракет. Шмат з іх было запушчана ў бок Тэль-Авіва, а некаторыя прарваліся праз ізраільскую СПА.
На гэты момант вядома пра траіх загінулых, дзясяткі былі параненыя. Пашкоджаная грамадзянская інфраструктура.
Тым часам беларускія прапагандысты не губляюць часу. Яны пішуць беларусам Ізраіля з просьбамі здымаць відэа з наступствамі іранскіх удараў.
Будзьце асцярожныя з такімі запытамі. Магчыма, пад відам журналістаў вам пішуць беларускія спецслужбы, якія шчыльна супрацоўнічаюць з іранскімі калегамі і перададуць усе відэа ім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.