"Усё яшчэ ідзе па плане, праўда?" — у Кіеве адрэагавалі на словы Пуціна
З сённяшняга дня ў Расіі абвешчаная частковая мабілізацыя / varvsn.mil.ru
Дарадца кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк пракаментаваў ранішні зварот Уладзіміра Пуціна. Нагадаем, расійскі прэзідэнт абвясціў у краіне частковую мабілізацыю.
Паводле словаў Падаляка, расіяне, якія патрабавалі знішчыць Украіну, атрымалі мабілізацыю, закрытыя межы і блакаванне банкаўскіх рахункаў, а таксама турму за дэзерцірства. "Усё яшчэ ідзе па плане, праўда? У жыцця выдатнае пачуццё гумару", — падсумаваў Міхаіл Падаляк.
Кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу, які выступаў следам за Пуціным, паведаміў, што прызваць плануецца 300 тысяч рэзервістаў. Паводле яго словаў, гэта будуць “не нейкія людзі, якія нічога не чулі пра войска", а тыя, хто адслужыў, мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць. Студэнтаў прызываць не будуць. Тэрмінавікі таксама будуць праходзіць службу на тэрыторыі Расіі.