УСУ маюць намер разарваць сухапутны калідор у Крым, які мае РФ — the NYТ
Рэактыўная сістэма залпавага агню "Град" УСУ / facebook.com/OperationalCommandSouth
УСУ мае намер разарваць расійскі сухапутны калідор у Крым паміж акупаванымі Расіяй украінскімі тэрыторыямі і паўвостравам, піша The New York Times са спасылкай на прадстаўнікоў Пентагона. Украінскія афіцыйныя асобы паведамілі чыноўнікам ЗША, што УСУ гатовыя пачаць вялікае механізаванае контрнаступленне на Запарожскім кірунку — праз мінныя палі і ўмацаванні ў бок Такмака і Мелітопаля.
Украінскія вайскоўцы настроеныя прасунуцца ў гэтым кірунку як мага далей, каб Крым апынуўся ў зоне дасяжнасці ўкраінскай артылерыі. Такая аперацыя, у выпадку поспеху можа заняць ад адной да трох тыдняў, мяркуюць у Пентагоне. Але з улікам таго, што контрнаступленне Украіны прасоўваецца павольна, у Пентагоне кажуць, што гэтая аперацыя стане "вялікім выпрабаваннем".
Нагадаем, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў на днях казаў, што ўкраінскае контрнаступленне адстае ад графіка. Хутка гэтым разам не атрымліваецца, бо "у нас вельмі доўгая лінія фронту. І мы маем супраць сябе вялікую колькасць ворагаў".