Усіх супрацоўнікаў ДАІ ў Беларусі пазбавілі прэміі

Усіх супрацоўнікаў ДАІ ў Беларусі пазбавілі прэміі

Усіх супрацоўнікаў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі (ДАІ) у Беларусі пазбавілі прэміяў перад Новым годам. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на некалькі крыніцаў. Прэмія мусіла складаць ад 300 да 500 рублёў.

Неафіцыйна супрацоўнікі ДАІ кажуць, што прэміяў іх пазбавілі за здарэнне з часовым выканаўцам абавязкаў начальніка Баранавіцкай ДАІ, які насмерць збіў жанчыну на дарозе ў Ляхавіцкім раёне.

"Сказалі, ёсць калектыўная адказнасць. Раз адзін спатыкнуўся, адказваюць усе. Нам у вуснай форме данеслі гэта", — цытуе tut.by словы сваёй крыніцы.

У прэс-службе МУС адмовіліся каментаваць гэтыя звесткі, падкрэсліўшы, што прэмія не з'яўляецца абавязковай часткай заробку.