Ураган у Гомелі паваліў дрэвы і білборды (фота)
Моцная залева і ўраган абрынуліся на горад у суботу.
Гомельскі партал “Сильные новости” падрыхтаваў падборку фотаздымкаў ад карыстальнікаў сацыяльных сетак, якія сталі сведкамі разгулу стыхіі.
У горадзе зламана шмат дрэваў, многія вецер выдраў з грунту з коранем. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ўраган пашкодзіў некалькі білбордаў.