Урад хоча, каб яблыкі заставаліся дома

Яблыкі

Яблыкі / pixabay.com

Урад спрабуе абмежаваць экспарт яблык з Беларусі. Пастаўкі за мяжу будуць магчымыя толькі па спецыяльных ліцэнзіях. Прычым мера тычыцца ўсіх краін свету, у тым ліку тых, што ўваходзяць у ЕАЭС.

Ліцэнзаванне ўводзіцца не толькі для ўласна беларускіх яблык, але і для тых, што набытыя ў іншых краінах. Цягам бліжэйшых 6 месяцаў вывозіць іх з Беларусі без спецдазволу будзе нельга.

Выключэнне зробяць толькі для гуманітарнай дапамогі і для яблык, што едуць праз Беларусь транзітам, заўважае MyFin.

Гэтым летам сітуацыя з яблыкамі ў Беларусі склалася драматычнай. Высветліўшы, што ўласна беларускіх яблык у краіне не засталося, урад быў вымушаны дазволіць імпартаваць іх нават з "несяброўскіх краін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.