Урад Канады пашырыў беларускі "чорны спіс"

Урад Канады пашырыў беларускі "чорны спіс"

Урад Канады пашырыў беларускі "чорны спіс". У яго дадалі 31 чыноўніка. Пашырэнне санкцый звязана "з сістэматычным парушэннем правоў чалавека" ў нашай краіне. Адзначаецца, што пашырэнне санкцый адбываецца "ў каардынацыі з нядаўнімі дзеяннямі, якія зрабілі Еўрапейскі саюз і ЗША".

У Канадзе лічаць, што з дапамогай санкцый можна націснуць на ўлады Беларусі, каб яны пайшлі на перамовы па пошуку мірнага рашэння па выхадзе з крызісу. Фігуранты "чорнага спісу" не змогуць патрапіць у Канаду, іх актывы замарозяць.

"Канада па-ранейшаму салідарная з беларускім народам, які змагаецца за аднаўленне правоў чалавека і дэмакратыю ў сваёй краіне", — заявіў кіраўнік МЗС Канады Франсуа-Філіп Шампань.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.