Уначы ў суботу ў Беларусі месцамі будзе да -18 градусаў

За тыдзень да вясны / t.me/berezinonews/
У суботу, 22 лютага, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман месцамі ўначы і раніцай, а таксама пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -7 да -13 градусаў (на паўднёвым усходзе — да -18, у Мінску — ад -8 да -10), у дзённыя гадзіны — ад -5 да +1 (у сталіцы — 2-4 марозу).
У нядзелю таксама пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад -7 на захадзе і паўночным захадзе краіны да -15 на Гомельшчыне (месцамі — да -20 градусаў), удзень — ад -5 да +2 (на захадзе — да 4 градусаў цяпла).
У панядзелак пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны прагназуецца ад -5 на захадзе да -14 на ўсходзе (месцамі — да -17), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3 (на захадзе — да 6 градусаў цяпла).


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.