Уначы ў пятніцу ў Беларусі чакаецца 2-8 цяпла

У пятніцу, 11 верасня, у Беларусі будзе без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман. Вецер будзе ўсходні, 3-8 метраў за секунду, з парывамі да 12 метраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 цяпла, удзень — 14-20 градусаў са знакам плюс.
У суботу і нядзелю кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі на поўдні Беларусі. Уначы тэмпература паветра складзе 3-10 цяпла (на поўначы зноў магчымыя замаразкі), удзень — 12-20.
Фота: БЕЛТА