Улады Мюнхена гатовыя прыняць мігрантаў з беларуска-польскай мяжы
Улады Мюнхена гатовы прыняць мігрантаў з беларуска-польскай мяжы, піша sueddeutsche.de.
Мэр горада Верэна Дзітль заявіла: "Мы больш не можам глядзець, як гэтыя людзі застаюцца без перспектывы і ў нявызначанасці і вымушаныя паміраць ад голаду і хваробаў".
Улады Мюнхена з 2019 года імкнуцца дапамагаць уцекачам, якія бягуць у ЕС, а таксама падтрымліваць выратавальныя аперацыі на вадзе ў Міжземным моры.
На беларуска-польскай мяжы цяпер знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў. Найбольшы лагер размясціўся каля памежнага пераходу Брузгі-Кузніца.