Улады Ірака назвалі заўтрашні эвакуацыйны рэйс з Мінска апошнім
30 лістапада адбудзецца апошні эвакуацыйны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways з Мінска ў Ірак. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства міграцыі і перамешчаных асоб Ірака Алі Абас Джахангір.
Па яго словах, з Беларусі ўжо вывелі больш за 1800 грамадзн Ірака. Пры гэтым усе рэйсы ладзіліся за кошт іракскага ўрада.
Агулам пра жаданне вярнуцца дадому, па словах прадстаўніка іракскага міністэрства, заявілі больш за 3000 мігрантаў з Ірака. Пераважная большасць з іх — выхадцы з Курдыстана.