Украінскія войскі ў Сумскай вобласці выйшлі на лінію дзяржаўнай мяжы

Украінскія войскі ў Сумскай вобласці выйшлі на лінію дзяржаўнай мяжы

У Сумскай вобласці ўкраінскія войскі выйшлі на лінію дзяржаўнай мяжы, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў. Па яго словах, гэта здзейснілі памежнікі пятага памежнага атрада разам з падраздзяленнямі Узброеных Сіл Украіны.

"На сёмы дзень вайны з агрэсіўнай дзяржавай-тэрарыстам Расіяй памежнікі 5-га памежнага атрада перадавой групай сумесна з падраздзяленнямі Узброеных Сіл Украіны выйшлі на лінію дзяржаўнай мяжы Украіны на Сумшчыне", — напісаў Данілаў у сацсетках.

Па яго словах, расійскія войскі дэмаралізаваныя, а ўкраінскія з кожным днём усё больш матываваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.