Украінскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю групу мігрантаў
Мігранты на мяжы Беларусі і Украіны / украінская памежная служба
Украінскія памежнікі затрымалі групу з шасці мігрантаў з Пакістана і Бангладэш на беларускай мяжы.
Сцвярджаецца, што да мяжы Беларусі і Украіны іх на аўтамабілі давезлі мужчыны ў вайсковай форме. Мяркуецца, што прадстаўнікі беларускай памежнай службы.
Пасля перасячэння мяжы мігрантам загадалі паведаміць пра месцазнаходжанне. Цяпер украінскі бок высвятляе ўсе абставіны сітуацыі.